У гэтым годзе да ініцыятывы"Малююць дзеці" ў Брэсце далучыліся больш за 100 школьнікаў – вучняў агульнаадукацыйных школ, школ мастацтваў і арт-студый. У час пленэру юныя мастакі малююць, размаўляюць, праводзяць час на свежым паветры ў легендарнай цытадэлі. Лепшыя творы прадставяць на выставе, якая адкрыецца ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці 21 верасня – у Міжнародны дзень міру.