Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Парламенцкія выбары-2019 у Беларусі

Інфармацыйны цэнтр ЦВК "Выбары-2019"

Інфармацыйны цэнтр ЦВК
15 Ліс 2019

Акрэдытацыю ў інфармацыйным цэнтры ЦВК "Выбары-2019" атрымалі 678 прадстаўнікоў СМІ, паведаміў 15 лістапада журналістам першы намеснік міністра інфармацыі, кіраўнік інфацэнтра Павел Лёгкі.

Інфацэнтр практычна гатовы да работы. "Наладжана відэа-канферэнц-сувязь з рэгіёнамі, створаны неабходныя ўмовы для работы журналістаў. Мы акрэдытавалі 678 прадстаўнікоў СМІ, у тым ліку 323 замежныя", - праінфармаваў Павел Лёгкі.

"Акрамя таго, мы запрасілі групу амаль з чатырох дзясяткаў экспертаў, якія будуць каменціраваць тэматыку парламенцкіх выбараў", - адзначыў ён.

Па традыцыі інфацэнтр размясціўся ў малой зале Палаца Рэспублікі. "Тут ёсць усё неабходнае, каб цэнтр працаваў як гадзіннік", - падкрэсліў першы намеснік міністра інфармацыі.

Адкрыецца інфацэнтр 17 лістапада (першая прэс-канферэнцыя запланавана на 10.00) і будзе працаваць да глыбокай ночы. На наступны дзень, 18 кастрычніка, ЦВК агучыць тут папярэднія вынікі выбараў. Плануюцца таксама прэс-канферэнцыі наглядальных місій.

Інфацэнтр быў адкрыты ў 2001 годзе на выбарах Прэзідэнта. Ён прызначаны быць пляцоўкай для камунікацыі Цэнтрвыбаркама і журналістаў, дзе яны могуць атрымаць самую свежую інфармацыю з першых вуснаў.

Партыйцы складаюць 19,1 працэнта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання
Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня
Галасы выбаршчыкаў лічаць у Мінску
Галасы выбаршчыкаў лічаць у Брэсце
Галасы выбаршчыкаў лічаць у Гродне
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная