Члены палітычных партый складаюць 19,1 працэнта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Выбраны 110 дэпутатаў па 110 акругах. "З іх 19,1 працэнта - члены палітычных партый, або 21 чалавек", - праінфармавала Лідзія Ярмошына. Беларускую аграрную партыю ў парламенце будзе прадстаўляць адзін чалавек. Такі ж вынік у ЛДП. Ад Беларускай патрыятычнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў будуць два чалавекі. Больш за ўсё ў абноўленым складзе парламента членаў КПБ - 11 чалавек. Другое месца ў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці - шэсць чалавек. "Калі параўнаць з выбарамі 2016 года, то прадстаўнікоў партый тады было менш - 16 чалавек", - нагадала кіраўнік ЦВК.