Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пройдуць на Еўрапейскіх гульнях-2019 у абноўленым фармаце – "Дынамічная новая лёгкая атлетыка" (Dynamic New Athletics). 24 змешаныя каманды будуць змагацца ў звычайным і бар'ерным бегу, кіданні кап'я, скачках у даўжыню і вышыню, а таксама змешаных эстафетах. Турнір па лёгкай атлетыцы пройдзе на стадыёне "Дынама" і прадоўжыцца 5 дзён (з 23 па 28 чэрвеня).