Спаборніцтвы па адным з самых яркіх і відовішчных адзінаборстваў – самба – пройдуць у Палацы спорту 22–23 чэрвеня. Балельшчыкі разлічваюць, што сярод уладальнікаў медалёў з 18 камплектаў будуць і беларускія спартсмены. На мінулых Еўрапейскіх гульнях у скарбонцы беларускіх самбістаў іх было адразу сем: дзве залатыя, дзве сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды. Канкурэнцыя абяцае быць сур’ёзнай: усяго на арэну спаборніцтваў выйдуць 144 атлеты.