Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Палац Пацёмкіна ў Крычаве

СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ: палац Пацёмкіна ў Крычаве

СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ: палац Пацёмкіна ў Крычаве
29 Стд 2019

Адна з галоўных выдатных мясцін Крычава – палац Пацёмкіна – запрашае гасцей перанесціся ў дзіўнае мінулае горада, у тым ліку, вядома, у знакавы час першага падзелу Рэчы Паспалітай. Менавіта тады імператрыца Кацярына II перадала Крычаўскае староства разам з падданымі ў валоданне свайму фаварыту – Рыгору Пацёмкіну.

Асабняк князя Пацёмкінабыў пабудаваны ў кароткія тэрміны ў канцы XVIII стагоддзя (дата ўзвядзення да гэтага часу выклікае спрэчкі) па праекце вядомага архітэктара Івана Старова і прызначаны для прыёму імператрыцы са світай у час паездак у паўднёвыя ўладанні. Аднак ужо ў 1778 годзе палац, створаны па канонах класіцызму, купіў князь Ян Галынскі, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя яго перабудавалі ў неагатычным стылі.

Гісторыя палаца Пацёмкіна ў Крычаве драматычная: у 1898-м яго разбурыў пажар, а ўсе спробы ўнука князя Галынскага Стэфана яго адбудаваць пацярпелі няўдачу з-за Першай сусветнай вайны і рэвалюцыі... Пасля доўгага запусцення ў 1980-я пачалася рэстаўрацыя, якая завяршылася толькі праз 20 гадоў. У 2003 годзе палац быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У нашы дні ў будынку палаца размяшчаецца Крычаўскі раённы краязнаўчы музей, музей маці і аддзел ЗАГС Крычаўскага райвыканкама. Турыстам і аматарам гісторыі варта пачынаць агляд экспазіцыі, прысвечанай гораду, з другога паверха. На першым паверсе – у авальнай зале – праводзяцца ўрачыстыя цырымоніі шлюбу.

Экскурсія па палацы князя Пацёмкіна – у галерэі.

СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ: палац Пацёмкіна ў Крычаве
Палац Пацёмкіна ў Крычаве
Палац Пацёмкіна ў Крычаве
Кабінет кіраўніка маёнтка
Кабінет кіраўніка маёнтка
1 2 3      Наступная