У кабінеце кіраўніка маёнтка можна ўбачыць карціну В.Бялова "Крычаў у XVIII стагоддзі". Яе арыгінал аўтарства расійскага мастака Міхаіла Іванова ў нашы дні захоўваецца ў экспазіцыі Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу.