Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Гадзіна Зямлі" ў Беларусі

"Гадзіна Зямлі" ў Беларусі

19 Сак 2016

Беларусь 19 сакавіка восьмы раз уключылася ў самую маштабную міжнародную экалагічную акцыю "Гадзіна Зямлі". У сталічным Мінску, усіх абласных цэнтрах і іншых гарадах краіны роўна ў 20.30 пагасла падсветка грамадскіх будынкаў, гандлёвых цэнтраў, рэстаранаў і кафэ, універсітэтаў, а таксама асвятленне цэнтральных вуліц, гарадская і рэкламная ілюмінацыя. Многія жыхары Беларусі таксама падтрымалі ініцыятыву Сусветнага фонду дзікай прыроды, хаця б на адну вячэрнюю гадзіну выключыўшы святло і бытавыя электрапрыборы дома.

У Мінску найбольш "прыкметнымі" ўдзельнікамі акцыі сталі Нацыянальная бібліятэка, стэла "Мінск – горад-герой", Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, "Вароты горада" на Прывакзальнай плошчы і галоўныя праспекты сталіцы – Незалежнасці і Пераможцаў.

Упершыню пералік дэбютантаў сусветнага праекта ў 2016 годзе папоўнілі і знакамітыя беларускія славутасці са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАМірскі замак і Нясвіжскі палац… 

 

"Гадзіна Зямлі" ў Беларусі
Мірскі замак упершыню далучыўся да акцыі "Гадзіна Зямлі"
Мірскі замак упершыню далучыўся да акцыі "Гадзіна Зямлі"
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў час акцыі "Гадзіна Зямлі"
Віцебскі абласны краязнаўчы музей
1 2      Наступная