Пазней бізнесмен Дэпардзьё накіраваўся ў Смалявіцкі раён на сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра", дзе з непрытоеным інтарэсам азнаёміўся з тэхналогіямі вытворчасці і асаблівасцямі беларускай жывёлагадоўлі, падзяліўся асабістымі рэкамендацыямі, адзначыўшы, што беларускія сыры могуць быць дастойным канкурэнтам французскіх. Размаўляючы з журналістамі і паклоннікамі, акцёр расказаў, што Беларусь нагадала яму Швейцарыю.