Два дні візіту былі насычаны падзеямі. Адразу па прылёце легендарны акцёр пабываў на канцэрце дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча, а наступную раніцу пачаў з наведвання мемарыяла Курган Славы, дзе ўшанаваў памяць воінаў Вялікай Айчыннай вайны. І гэта вельмі сімвалічна, бо ў Мінск Дэпардзьё прыляцеў разам з прадзюсарам новага праекта, прысвечанага 70-годдзю Перамогі – фільма "Нармандыя – Нёман", над якім будуць працаваць кінематаграфісты Беларусі, Францыі і Расіі.