103-гадовага палкоўніка ў адстаўцы Васіля Мічурына міністр абароны Віктар Хрэнін прыехаў ушаноўваць асабіста, каб выказаць удзячнасць за мужнасць у ваенны час і ўдзел у захаванні памяці аб народным подзвігу і патрыятычным выхаванні моладзі ў мірныя гады. Юбілейны медаль, каштоўны падарунак, кветкі і партрэт героя пэндзля заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Апіёка дапоўнілі шчырыя словы віншавання. Таксама для Васіля Сяргеевіча пад вокнамі яго дома выступілі аркестр Ваеннай акадэміі Беларусі і артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл.