Выстаўка "Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым", прысвечаная 75-годдзю Перамогі, адкрылася 9 мая ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. У экспазіцыю ўвайшлі 30 работ фотакарэспандэнта БЕЛТА Алега Файніцкага, на якіх паказаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Напярэдадні разам з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Фёдарам Іванавічам Крываногавым з выстаўкай азнаёміўся губернатар Магілёўскай вобласці Леанід Заяц.
На здымку: фотакарэспандэнт БЕЛТА Алег Файніцкі