На дарогах Беларусі ўзмоцнены кантроль за транзітнымі перавозчыкамі. Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі, ДАІ, мытні штодзень праводзяць маніторынг выканання вадзіцелямі-міжнароднікамі пастановы Савета Міністраў нумар 171, прызначанай знізіць рызыку завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.