Упершыню размеркаванне выпускнікоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць у анлайн-рэжыме.
Па новым фармаце ў аўдыторыі ўніверсітэта працуе дзяржаўная камісія па размеркаванні, запрошаны прадстаўнікі арганізацый - заказчыкі кадраў. Студэнты ў вызначаны час далучаюцца да работы платформы. Далей усё, як на звычайным размеркаванні.