У сувязі з прафілактыкай каранавіруса ў Брэсце каля 20 валанцёраў БРСМ сумесна з супрацоўнікамі ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г.Брэста" аказваюць дапамогу адзінокім пажылым людзям і інвалідам у дастаўцы прадуктаў і медыкаментаў дадому, а таксама ў прыбіранні жылых памяшканняў.