Сацыяльныя работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна пачалі дапамагаць адзінокім пажылым людзям і інвалідам у дастаўцы прадуктаў харчавання і лякарстваў дадому. Супрацоўнікі цэнтра прымаюць заяўкі ў рабочыя і выхадныя дні. Сярод тых, хто першым звярнуўся, ёсць і вяскоўцы.
У Віцебскай вобласці пры неабходнасці плануюць падключыць да дастаўкі прадуктаў і лякарстваў і іншыя арганізацыі. У іх ліку служба сувязі, гандаль, грамадскія аб'яднанні і прафсаюзы.