Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пачалося 12 лістапада ў Беларусі.
Згодна з каляндарным планам выбараў прагаласаваць датэрмінова можна па 16 лістапада ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да14.00 і з16.00 да19.00.
У Беларусі на выбарах утвораны 5 831 выбарчы ўчастак. Датэрміновае галасаванне не будзе праводзіцца на тых, што створаны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і ў іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.
Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў не патрэбна.
Паводле даных ЦВК, у Беларусі і за яе межамі налічваецца амаль 6,9 млн выбаршчыкаў.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.
На здымку: Аксана Захаранка галасуе на ўчастку №4 у г. Полацку