Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Парламенцкія выбары-2019 у Беларусі

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах-2019

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах-2019
12 Ліс 2019

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пачалося 12 лістапада ў Беларусі.

Згодна з каляндарным планам выбараў прагаласаваць датэрмінова можна па 16 лістапада ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да14.00 і з16.00 да19.00.

У Беларусі на выбарах утвораны 5 831 выбарчы ўчастак. Датэрміновае галасаванне не будзе праводзіцца на тых, што створаны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і ў іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.

Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў не патрэбна.

Паводле даных ЦВК, у Беларусі і за яе межамі налічваецца амаль 6,9 млн выбаршчыкаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.

На здымку: Аксана Захаранка галасуе на ўчастку №4 у г. Полацку

Наглядальнікі ад СНД наведалі выбарчы ўчастак №62 у г. Магілёве
Рапота: Галасаванне ў Беларусі праводзіцца ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў прыняў удзел у парламенцкіх выбарах-2019
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка прыняў удзел у галасаванні
Ксенія Паддубская ўпершыню прагаласавала ў дзень свайго паўналецця
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9 10  [11..13]      Наступная