Палац гімнастыкі варты ўкладзеных у яго грошай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палац гімнастыкі), што адкрыўся сёння ў Мінску.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Палац гімнастыкі стаў сімвалічным падарункам для прадстаўніц гэтага віду спорту да надыходзячага Міжнароднага дня жанчын. "Мне абсалютна не шкада тых грошай, якія мы ўклалі ў гэты цудоўны будынак", – заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім, хто меў дачыненне да ўзвядзення гэтага цэнтра. Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў будаўнікам.