Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палац гімнастыкі) урачыста адкрыўся ў Мінску на праспекце Пераможцаў. У цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы разам з алімпійскімі чэмпіёнкамі – беларускай Марынай Лобач і расіянкай Алінай Кабаевай, а таксама са старшынёй Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Аленай Скрыпель і мэрам Мінска Андрэем Шорцам перарэзалі сімвалічную стужку ў фае цэнтра, затым сімвалічны ключ быў перададзены членам нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы.
Ва ўрачыстым адкрыцці рэспубліканскага цэнтра прынялі ўдзел прэзідэнт Еўрапейскага саюза гімнастыкі Фарыд Гаібаў, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская, вядомыя беларускія гімнасткі і трэнеры, юныя спартсменкі.