Сёння ў Налібоцкай пушчы ствараецца спецыяльная экасцежка працягласцю 1296 м, якая дасць магчымасць і людзям з абмежаванымі магчымасцямі камфортна правесці час на прыродзе і азнаёміцца з флорай і фаўнай заказніка. Спецыяльнае пакрыццё, альтанкі з пандусамі, стэнды з надпісамі шрыфтам Брайля – усё гэта прадугледжана праектам.