Як убачыць больш цікавых мясцін за максімальна кароткі час і з карысцю для здароўя? Усё проста! Для аматараў актыўнага адпачынку пракладзены два водныя – па рэках Іслач і Заходняя Бярэзіна – і тры веламаршруты. Пакуль неабходна прыязджаць са сваімі веласіпедамі і байдаркамі, але ўжо ў наступным годзе з'явяцца пункты пракату спартыўнага інвентару, у распрацоўцы – і пешыя маршруты.