У мінскай Ратушы 9 верасня ўшаноўвалі лепшых работнікаў сталічных прадпрыемстваў і арганізацый. У бягучым годзе сярод уладальнікаў ганаровых грамат Адміністрацыі Прэзідэнта – працоўныя калектывы адміністрацыі Савецкага раёна, ДП "Мінскрэклама", ДУ "Мінскканцэрт", прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання, праваахоўных органаў сталіцы.