У Дзень горада ў мінскім Парку экстрэмальных відаў спорту прайшла дзявятая асенняя ролер-гонка. У міжнародным марафоне прынялі ўдзел як аматары катання на ролікавых каньках, так і прафесіяналы. Праграму дапоўніў міжнародны фестываль вулічнай культуры і спорту "Мінск маладзёжны".