Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь vs COVID-19: маскі, рэспіратары, антысептыкі – як краіна мабілізавалася ў вытворчасці сродкаў аховы

Беларусь vs COVID-19: маскі, рэспіратары, антысептыкі – як краіна мабілізавалася ў вытворчасці сродкаў аховы

Беларусь vs COVID-19: маскі, рэспіратары, антысептыкі – як краіна мабілізавалася ў вытворчасці сродкаў аховы
3 Крс 2020

За апошнія месяцы ва ўсім свеце маскі для твару ператварыліся ў сапраўдны сімвал пандэміі. Беларусы таксама сталі актыўна карыстацца імі: бадай што, у такіх маштабах – упершыню. З’явілася неабходнасць мабілізаваць рэсурсы і павялічыць вытворчасць. Не толькі вялікія профільныя прадпрыемствы, але і невялікія кампаніі, швейныя цэхі і модныя атэлье, вучэбныя ўстановы, нават тэатральныя майстэрні далучыліся да вырабу масак.

Зразумела, для медыкаў – асабліва тых, якія працуюць з хворымі на каранавірус і іншыя інфекцыі – неабходны самыя надзейныя прафесійныя сродкі аховы, сертыфікаваныя як медыцынскія вырабы. Таму пытанне аператыўнага забеспячэння бальніц і паліклінік рэспіратарамі, ахоўнымі экранамі, акулярамі і маскамі, спецыяльным адзеннем, пальчаткамі і іншымі сродкамі кантралюецца на самым высокім узроўні. Дадзены даручэнні актывізаваць работу і забяспечваць медыкаў усім неабходным. Вялізную дапамогу аказваюць і тысячы неабыякавых: прыватны бізнес, дзяржарганізацыі, грамадзяне, якія ў гэты няпросты час гатовы падтрымаць медыкаў.

Вядома, 100-працэнтную ахову ад вірусных інфекцый толькі маскі не гарантуюць. І сёння спецыялісты вядуць дыскусіі аб іх плюсах і мінусах. Тым больш што калі маску выкарыстоўваць няправільна і насіць даўжэй за належны час, яна можа толькі пагоршыць сітуацыю. Аднак пры разумным падыходзе як сродак першаснай і самай даступнай аховы – каб не кранаць рукамі твар, не распыляць уласны "хваравіты аэразоль" у месцах скопішча людзей, праяўляць павагу і клопат пра блізкіх – яны пакуль незаменныя.

Антысептыкі для рук, дэзынфіцыруючыя вадкасці для апрацоўкі паверхняў і абсталявання, спецыяльныя медыцынскія сродкі абеззаражвання сёння таксама актуальныя як ніколі. Шэраг прадпрыемстваў Беларусі не толькі нарасцілі аб’ёмы, але і ўвялі новы профіль, пачаўшы ўпершыню выпускаць такую прадукцыю. 

Нашы рэпарцёры ездзяць па краіне – зразумела, захоўваючы ўсе меры бяспекі! – і знялі ўжо дзясяткі фотарэпартажаў аб тым, як у Беларусі вырабляюць сродкі аховы.

Нятканыя матэрыялы для медыцынскага адзення выпускае "СветлагорскХімвалакно"
На Гомельскім лікёра-гарэлачным заводзе пачалі вырабляць антысептык
На Калінкавіцкім заводзе бытавой хіміі пачалі вытворчасць дэзсродкаў
Жлобінская швейная фабрыка выпускае ахоўныя камбінезоны для медработнікаў
Аршанскі льнокамбінат асвоіў выпуск масак і марлі
1 2 3 4 5      Наступная