Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь vs COVID-19: маскі, рэспіратары, антысептыкі – як краіна мабілізавалася ў вытворчасці сродкаў аховы

Беларусь vs COVID-19: маскі, рэспіратары, антысептыкі – як краіна мабілізавалася ў вытворчасці сродкаў аховы

Беларусь vs COVID-19: маскі, рэспіратары, антысептыкі – як краіна мабілізавалася ў вытворчасці сродкаў аховы
3 Крс 2020

За апошнія месяцы ва ўсім свеце маскі для твару ператварыліся ў сапраўдны сімвал пандэміі. Беларусы таксама сталі актыўна карыстацца імі: бадай што, у такіх маштабах – упершыню. З’явілася неабходнасць мабілізаваць рэсурсы і павялічыць вытворчасць. Не толькі вялікія профільныя прадпрыемствы, але і невялікія кампаніі, швейныя цэхі і модныя атэлье, вучэбныя ўстановы, нават тэатральныя майстэрні далучыліся да вырабу масак.

Зразумела, для медыкаў – асабліва тых, якія працуюць з хворымі на каранавірус і іншыя інфекцыі – неабходны самыя надзейныя прафесійныя сродкі аховы, сертыфікаваныя як медыцынскія вырабы. Таму пытанне аператыўнага забеспячэння бальніц і паліклінік рэспіратарамі, ахоўнымі экранамі, акулярамі і маскамі, спецыяльным адзеннем, пальчаткамі і іншымі сродкамі кантралюецца на самым высокім узроўні. Дадзены даручэнні актывізаваць работу і забяспечваць медыкаў усім неабходным. Вялізную дапамогу аказваюць і тысячы неабыякавых: прыватны бізнес, дзяржарганізацыі, грамадзяне, якія ў гэты няпросты час гатовы падтрымаць медыкаў.

Вядома, 100-працэнтную ахову ад вірусных інфекцый толькі маскі не гарантуюць. І сёння спецыялісты вядуць дыскусіі аб іх плюсах і мінусах. Тым больш што калі маску выкарыстоўваць няправільна і насіць даўжэй за належны час, яна можа толькі пагоршыць сітуацыю. Аднак пры разумным падыходзе як сродак першаснай і самай даступнай аховы – каб не кранаць рукамі твар, не распыляць уласны "хваравіты аэразоль" у месцах скопішча людзей, праяўляць павагу і клопат пра блізкіх – яны пакуль незаменныя.

Антысептыкі для рук, дэзынфіцыруючыя вадкасці для апрацоўкі паверхняў і абсталявання, спецыяльныя медыцынскія сродкі абеззаражвання сёння таксама актуальныя як ніколі. Шэраг прадпрыемстваў Беларусі не толькі нарасцілі аб’ёмы, але і ўвялі новы профіль, пачаўшы ўпершыню выпускаць такую прадукцыю. 

Нашы рэпарцёры ездзяць па краіне – зразумела, захоўваючы ўсе меры бяспекі! – і знялі ўжо дзясяткі фотарэпартажаў аб тым, як у Беларусі вырабляюць сродкі аховы.

Больш за 70 тыс. масак пашылі навучэнцы ўстаноў прафтэхадукацыі
ААТ "Галантэя" падключылася да вытворчасці ахоўных масак
Вытворчасць ахоўных масак на СП ЗАТ "Мілавіца" (Мінск)
Ахоўныя маскі шыюць у ААТ "Світанак" (Жодзіна)
"Элема" перайшла на вытворчасць медыцынскіх сродкаў аховы
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная