Аршанскі льнокамбінат пачаў выпускаць ахоўныя маскі і марлю. Новы напрамак асвоілі на льнокамбінаце ў красавіку. Пад яго задзейнічаны ў поўным аб'ёме магутнасці швейнай фабрыкі прадпрыемства, дзе раней выпускаўся дамашні тэкстыль і адзенне з лёну. На вытворчасці заняты 49 швачак і яшчэ 23 чалавекі дадатковага персаналу. Работа арганізавана ў двухзменным рэжыме без выхадных. Сутачны аб'ём выпускаемых масак складае 16 тыс. штук.