Годам культуры плануецца аб'явіць у Беларусі 2016 год"Надыходзячы год у сферы культуры - год знакавых юбілеяў. Гэта і 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, юбілеі Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна, яшчэ многіх беларускіх літаратараў. Гэта юбілейны год для фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" - яму 25 гадоў"...