Беларусы заваявалі 15 узнагарод Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалюНа вышэйшую прыступку п'едэстала падымаліся Вікторыя Новікава (дзюдо, вагавая катэгорыя 70 кг), Настасся Шкурдай (плаванне, 100 м батэрфляем), Уладзіслаў Шахніцкі і Настасся Жук (каноэ-двойка змешаная, 500 м). Папярэдняе вышэйшае дасягненне па заваяваных медалях у беларусаў датавана 2005 годам, калі ў італьянскім Ліньяна наша дружына заваявала 11 узнагарод (4, 5, 2)...