Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

27 Чэр 2019

Марына Літвінчук заваявала другое золата ў веславанні на байдарцы II Еўрапейскіх гульняў

Марына Літвінчук заваявала другое золата ў веславанні на байдарцы II Еўрапейскіх гульняў

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Байдарачніца Марына Літвінчук заваявала другую залатую ўзнагароду II Еўрапейскіх гульняў, атрымаўшы перамогу ў заездзе на 5000 м, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска тактычна правільна правяла гонку на вяслярным канале ў Заслаўі і знаходзілася ў ліку лідараў з самага пачатку. Венгерка Дора Бодані, якая суправаджала беларуску і рыхтавала фінішны спурт, не змагла апярэдзіць Марыну Літвінчук у канцоўцы гонкі. Бронзавым прызёрам стала Мар'яна Петрусава са Славакіі.

Раней Марына Літвінчук на II Еўрапейскіх гульнях падымалася на верхнюю прыступку п'едэстала гонару ў фінале на 500 м разам з Вольгай Худзенка, а таксама стала сярэбраным прызёрам у складзе байдаркі-чацвёркі на 500 м і бронзавым - у двойцы на 200 м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі