Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

19 Сак 2015

Праект дэкрэта аб стымуляванні занятасці грамадзян унесены ў Саўмін Беларусі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект дэкрэта аб стымуляванні занятасці грамадзян унесены ў Савет Міністраў Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер Саўмін ва ўстаноўленым парадку ўзгадняе праект дэкрэта з іншымі органамі. Пасля гэтага дакумент будзе ўнесены кіраўніку дзяржавы на разгляд.

Міхаіл Расолька адзначыў, што ў праекце дэкрэта дакладна прапісана, каму давядзецца заплаціць падатак, а каму не. Да другіх адносяцца, напрыклад, бацькі малалетніх дзяцей, інваліды. Прадстаўнік міністэрства падкрэсліў, што дэкрэт накіраваны на тое, каб ліквідаваць практыку, калі працаздольныя грамадзяне, якія афіцыйна нідзе не працуюць, атрымліваюць ценявыя даходы, не плацяць падаткі і пры гэтым карыстаюцца ўсімі сацыяльнымі дабротамі, што прадастаўляе дзяржава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі