Кніга Іова: выданне Францыска Скарыны 1517 года
У фондзе навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца больш за 70 тыс. рукапісных, старадрукаваных і рэдкіх помнікаў кніжнай культуры. У калекцыі "Кірыліца" сабраны кнігі на царкоўнаславянскай мове, пачынаючы з выданняў Францыска Скарыны (10 кніг Бібліі Францыска Скарыны ў шасці вокладках).