Нацыянальны парк "Прыпяцкі"
Нацыянальны парк "Прыпяцкі" размешчаны ў цэнтры забалочанай Палескай нізіны, якую называюць "лёгкімі" Еўропы. Гэта царства воднай роўнядзі, поймавых лугоў, дуброў і лесу, сапраўдны рай для навукоўцаў-арнітолагаў і аматараў птушак.
Лясы нацыянальнага парку лічацца найбольш захаванамі сярод поймавых лясоў басейна Прыпяці і Дняпра. Яны ўнікальныя для ўсёй Усходне-Еўрапейскай раўніны. Багатай біяразнастайнасцю характарызуюцца дубровы, ясеннікі, драбналістыя лясы першай надпойменнай тэрасы, якія чаргуюцца ў паніжэннях з чорнаальшаннікамі, лазовымі хмызнякамі і нізіннымі балотамі.