Помнік "Беларусь партызанская" ў Мінску
На паўднёва-ўсходнім уездзе ў Мінск стаіць помнік "Беларусь партызанская". Манумент быў узведзены ў 2005 годзе напярэдадні святкавання 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш за 1200 партызанскіх атрадаў, у якіх змагаліся больш за 370 тысяч народных мсціўцаў. 88 беларускім партызанам і падпольшчыкам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.