Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2023 – Год міру і стварэння

Год міру і стварэння

22 Сак 2023

Лукашэнка: няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога важнейшага за жыццё чалавека

Лукашэнка: няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога важнейшага за жыццё чалавека

22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога важнейшага за жыццё чалавека. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 сакавіка на памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-й гадавіны хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час цырымоніі Аляксандр Лукашэнка асобна звярнуўся да моладзі, бо аб'ектам капітальнага рамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" быў прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

"У гэтыя хвіліны я хачу звярнуцца да нашай моладзі. Мы ганарымся вамі. Усімі. Асабліва тымі, хто прыняў удзел у рэканструкцыі гэтага мемарыяльнага комплексу. Музей, які мы сёння адкрываем пад хатынскім небам, - у тым ліку і ваша тварэнне. Усе разам мы ўвасобілі ў жыццё праект, прызначаны зрабіць памяць аб жахах той вайны яшчэ вастрэй. Я вельмі хацеў, каб у людзей шчаміла ў грудзях яшчэ да таго, як ступіць нагой на святую зямлю Хатыні. Думаю, у нас атрымалася", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Год міру і стварэння мы, беларусы, гаворым выразна і гучна: няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога важнейшага за жыццё чалавечае", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі