22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога важнейшага за жыццё чалавека. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 сакавіка на памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-й гадавіны хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час цырымоніі Аляксандр Лукашэнка асобна звярнуўся да моладзі, бо аб'ектам капітальнага рамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" быў прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.
"У гэтыя хвіліны я хачу звярнуцца да нашай моладзі. Мы ганарымся вамі. Усімі. Асабліва тымі, хто прыняў удзел у рэканструкцыі гэтага мемарыяльнага комплексу. Музей, які мы сёння адкрываем пад хатынскім небам, - у тым ліку і ваша тварэнне. Усе разам мы ўвасобілі ў жыццё праект, прызначаны зрабіць памяць аб жахах той вайны яшчэ вастрэй. Я вельмі хацеў, каб у людзей шчаміла ў грудзях яшчэ да таго, як ступіць нагой на святую зямлю Хатыні. Думаю, у нас атрымалася", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"У Год міру і стварэння мы, беларусы, гаворым выразна і гучна: няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога важнейшага за жыццё чалавечае", - заявіў Прэзідэнт.