Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_641f865c26b31e1b9f658101b6fecf41, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 У акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі" ў 2022 годзе прынялі ўдзел 3,6 тыс. валанцёраў | 2022 - Год гістарычнай памяці | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

17 Кст 2022

У акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі" ў 2022 годзе прынялі ўдзел 3,6 тыс. валанцёраў

У акцыі
Фота з архiва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БРСМ падвядзе 18 кастрычніка вынікі рэспубліканскай міжканфесійнай дабрачыннай акцыі  "Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера" з цырымоніяй ушаноўвання лепшых валанцёрскіх атрадаў і валанцёраў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.

"Фінальныя мерапрыемствы праекта пройдуць у Мінску з удзелам каля 100 валанцёраў руху "Добрае сэрца" з усіх рэгіёнаў краіны, маладзёжных валанцёрскіх каманд РУП "Белмытнясэрвіс", Савета маладых адвакатаў БРКА, а таксама прадстаўнікоў вядучых рэлігійных канфесій Беларусі. Традыцыйна праграма складзена з улікам прапанаваных моладдзю карысных ініцыятыў. Так, у час працоўнай акцыі "Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера" валанцёры зоймуцца добраўпарадкаваннем брацкай магілы на Усходніх могілках, дзе пахаваны астанкі 190 воінаў, які загінулі пры вызваленні Мінска ў 1941-1945 гадах. Пройдзе прыбіранне прылеглай тэрыторыі, помніка, фарбаванне лавак. Пасля заканчэння работ моладзь запаліць лампады, ушануе памяць герояў-вызваліцеляў мінутай маўчання, ускладзе да мемарыяла кветкі", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Паводле яе слоў, валанцёрскія работы разгорнуцца і на тэрыторыі Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі". Добраахвотнікі БРСМ акажуць храму-помніку дапамогу ў афарбоўванні лавак. "Цэнтральным мерапрыемствам дня стануць алічбоўка нацыянальнай святыні - крыпты храма-помніка з устаноўкай у ёй таблічкі "Лічбавая зорка" (крыпта з'яўляецца своеасаблівай кнігай памяці, адыгрывае важную ролю ў духоўным, гістарычным і культурным развіцці нацыі і кансалідацыі беларускага грамадства), а таксама прэм'ера навукова-асветнага фільма "Трасцянец. Памяць агульная". Ідэя фільма, створанага па ініцыятыве Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння і Усіхсвяцкага прыхода Мінска, заключаецца ў неабходнасці захавання гістарычнай праўды аб трагічных падзеях лагера смерці "Трасцянец", генацыдзе савецкага народа, аднаўлення імёнаў загінулых у лагеры смерці не толькі з Беларусі, але і з іншых краін СНД і Еўропы", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Пры стварэнні гістарычнага апавядання выкарыстаны архіўныя дакументы, дапоўненыя фрагментамі агульнарэспубліканскіх акцый у МК "Трасцянец" з удзелам дзяржаўных, рэлігійных і грамадскіх арганізацый Беларусі, дадала Аляксандра Ганчарова.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі" была ініцыявана БРСМ у 2013 годзе. З 2016 года пры падтрымцы Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь акцыя стала міжканфесійнай, рэалізуецца Саюзам моладзі з удзелам вядучых рэлігійных канфесій з мэтай умацавання міжканфесійнага і нацыянальнага адзінства.

У Год гістарычнай памяці ў праекце прынялі ўдзел 3600 валанцёраў руху "Добрае сэрца". Пад слоганам "Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера" маладыя людзі добраўпарадкавалі 274 святыні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі