9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на XIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016" прадставіць юная артыстка з вялікім патэнцыялам. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня журы народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі.
"Меркаванне журы было аднадушным. Настасся Жабко ў патэнцыяле вельмі цікавая дзяўчынка, і можна чакаць ад яе добрае выступленне. Наперадзе шмат работы, магчыма, падкарэкціраваць рэпертуар, але гэта дастойны выканаўца", - сказаў ён.
Папулярны беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі не першы раз узначальвае судзейскую калегію і адзначае пастаянны рост узроўню падрыхтоўкі юных зорачак. У краіне шмат добра спяваючых дзяцей, што сведчыць аб рабоце з імі прафесіяналаў, лічыць ён. "Нашы ўдзельнікі заўсёды ўваходзяць у лік першых. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас высокая планка музычнай культуры сярод дзяцей, а значыць, з дзецьмі працуюць добрыя педагогі. І хоць на сцэне маленькія, але ўжо артысты", - сказаў Эдуард Зарыцкі.
Рашэнне аб кандыдаце на музычны конкурс "Славянскага базару-2016" было прынята сёння прафесійным журы. На віцебскай конкурснай сцэне выступіць дзесяцігадовая мінчанка Настасся Жабко.
XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня, на 12-13 і 19-20 ліпеня запланаваны дадатковыя мерапрыемствы. Асноўнай фестывальнай падзеяй застаецца конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, таксама заўсёды вялікі інтарэс суправаджае дзіцячы песенны конкурс.