22 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца востравам стабільнасці ва Усходняй Еўропе. Такі пункт гледжання выказаў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік кітайскай дыпламатычнай місіі працуе ў Беларусі паўтара года. "Я бачу, што Беларусь пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі стабільна развіваецца. Тут захоўваецца сацыяльны спакой, палітычная стабільнасць і ідзе эканамічнае развіццё, - адзначыў пасол. - Беларусь прыгожая краіна, беларусы дасведчаныя і адукаваныя людзі".
Адказваючы на пытанні журналістаў адносна маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, Цуй Цымін адзначыў: "Выбары - важная палітычная падзея. Думаю, што беларусы зробяць правільны выбар".