5 лютага, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. У Год культуры неабходна актыўней папулярызаваць беларускую культуру за межамі краіны. Такое меркаванне выказаў сёння на выязной калегіі Міністэрства культуры Беларусі кіраўнік ведамства Барыс Святлоў.
Паводле яго слоў, беларуская культура дастойна прадстаўлена на мерапрыемствах як у краіне, так і за мяжой. Пры гэтым Барыс Святлоў адзначыў высокі ўзровень прафесіяналізму нацыянальных калектываў. Яркімі падзеямі мінулага года сталі "Харавое веча", "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), "Славянскі базар у Віцебску", фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і многія іншыя мерапрыемствы.
На думку міністра, не павінны заставацца ўбаку і калектывы з рэгіёнаў. Многія з іх прадстаўляюць цікавыя творчыя праекты, якія могуць атрымаць не толькі мясцовую аўдыторыю.