6 кастрычніка, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Мэты расійска-беларускага вучэння "Захад-2017" дасягнуты, заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ў час селектарнай нарады.
"Лічым, што мэты вучэння дасягнуты. Звяртаю асаблівую ўвагу, што ўсе задзейнічаныя сілы і сродкі вернуты ў пункты пастаяннай дыслакацыі", - паведаміў Сяргей Шайгу. Ён падкрэсліў, што ў час вучэння органы ваеннага і дзяржаўнага кіравання атрымалі практычны вопыт сумесных дзеянняў па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
"За манеўрамі назіралі 95 прадстаўнікоў з 50 краін. У вучэнні было задзейнічана 12 тыс. 700 ваеннаслужачых. Прыцягвалася да 680 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі, каля 70 самалётаў і верталётаў, 10 караблёў", - адзначыў міністр.
Паводле яго слоў, канчатковыя вынікі вучэння "Захад-2017" будуць падведзены ў бліжэйшыя дні.