Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Снж 2024

Сергяенка: беларуская выбарчая сістэма ўдасканальваецца i развіваецца

Сергяенка: беларуская выбарчая сістэма ўдасканальваецца i развіваецца

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская выбарчая сістэма ўдасканальваецца і развіваецца, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на ўрачыстым пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, прысвечаным 35-годдзю інстытута выбараў у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Здавалася б, 35 гадоў - зусім невялікі адрэзак часу ў гісторыі краіны. Але разам з тым за гэты перыяд сфарміравана беларуская выбарчая сістэма, якая ўдасканальваецца і развіваецца, - сказаў Ігар Сергяенка. - За плячамі чатыры рэферэндумы, каля 30 выбарчых кампаній. За гэты перыяд напрацаваны самы сур'ёзны вопыт, і сёння, узіраючыся ў тую гісторыю і ацэньваючы работу Цэнтральнай выбарчай камісіі, разумееш, наколькі быў магутны ўклад у стварэнне гэтай сістэмы".

"Не сакрэт, што выбарчыя кампаніі ва ўсім свеце выкарыстоўваюцца часта як час для розных дэструктыўных праяўленняў, спроб змяніць палітычны курс той ці іншай дзяржавы, і гэта мы назіралі перыядычна ў нашай краіне. І дзякуючы выбудаванай сістэме дзяржаўнай улады, дзякуючы зладжанай рабоце Цэнтрвыбаркама як важнейшага дзяржаўнага інстытута, выбары праходзілі на найвышэйшым узроўні, дастойна і сур'ёзных узрушэнняў у грамадстве дапушчана не было", - адзначыў спікер.

"У мінулым годзе ЦВК атрымала вопыт правядзення выбараў у Адзіны дзень галасавання. Таксама вопыт фарміравання дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Упэўнены, што і цяперашняя выбарчая кампанія, дзякуючы ў тым ліку і намаганням супрацоўнікаў Цэнтрвыбаркама, пройдзе на найвышэйшым арганізацыйным узроўні, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. Я хацеў бы пажадаць вам у вашай рабоце добрага здароўя, зладжанасці, заставацца такім жа выбарчым штабам, далей развіваць наша выбарчае заканадаўства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі