12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантактная група падпісала дакумент аб комплексе мер, накіраваных на імплементацыю мінскіх дамоўленасцей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін журналістам у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мінскай кантактнай групай падпісаны адзін дакумент аб комплексе мер, накіраваных на імплементацыю мінскіх дамоўленасцей", - заявіў Прэзідэнт Расіі.
Уладзімір Пуцін таксама паведаміў, што лідарамі краін "нармандскай чацвёркі" прынята заява аб падтрымцы адпаведнага працэсу.