22 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сямёну Шапіру на пасадзе старшыні Федэрацыі хакея Беларусі давядзецца правесці вельмі вялікую работу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кадравыя пытанні - галоўны напрамак у рабоце Адміністрацыі Прэзідэнта.
"Нядаўна выбралі Сямёна Шапіру кіраўніком федэрацыі. Яму трэба пачынаць працаваць з першых дзён. Вельмі вялікую работу давядзецца правесці. Я прасіў, каб яго папярэдзілі, што ў нагрузку мы яму дадзім буйное дзяржаўнае даручэнне. Нейкі вылучым блок для кантролю. Вопыт яго трэба выкарыстоўваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Узнікаюць кадравыя пытанні па назначэнні губернатара, можа, і губернатараў нейкіх. Гэта бесперапынны працэс - кадравы - мы спыняцца тут не павінны. Я хацеў бы, каб вы мне коратка далажылі па гэтым пытанні", - дадаў Прэзідэнт.