19 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч спадзяецца на трываласць рашэння ЕС па адмене санкцый супраць Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Спадзяюся, што адмена санкцый будзе трывалая. Санкцыі - заўсёды ганьба для тых, хто іх уводзіць, а не для тых, у адносінах да каго іх уводзяць", - падкрэсліў Прэзідэнт Сербіі. Санкцыі - знак бескантрольнай сілы, дадаў ён.
Таміслаў Нікаліч канстатаваў, што ЕС памыляўся, не супрацоўнічаючы з Беларуссю. Затым нармандская чацвёрка сабралася менавіта ў Мінску, каб весці перагаворы, калі сітуацыя ва Украіне стала трагічнай, звярнуў увагу Прэзідэнт Сербіі.
Закранаючы двухбаковыя адносіны, ён адзначыў, што лідары дзвюх краін умацавалі супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі і асабістую дружбу.