14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія падтрымлівае жаданне Беларусі ўступіць у СГА. Аб гэтым заявіў дзяржаўны міністр па еўрапейскіх справах МЗС Германіі Міхаэль Рот сёння ў час дыспуту "25 гадоў грамадскіх і дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Германіяй: рэтраспектыва і перспектыва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адкрытыя граніцы, справядлівы свабодны гандаль - лепшы інструмент глабалізацыі. Не патрэбны новыя сцены, не патрэбны новыя формы ізаляцыі - мы ў гэтым упэўнены. Гэта датычыцца і гандлю. Я быў бы рады, калі б Беларусь ўступіла ў СГА. Нам патрэбна гэта эканамічнае супрацоўніцтва, патрэбна справядлівасць у гандлі, і СГА - важны інструмент для гэтага", - перакананы Міхаэль Рот.
У развіцці далейшага дыялогу Беларусі і Германіі дзяржміністр па еўрапейскіх справах адзначыў важнасць палітычных кантактаў. "Але для надзейных і даверных адносін таксама важны кантакты паміж людзьмі, і ў гэтым пытанні галоўную ролю адыгрывае моладзь. Для мяне вельмі важна сёння сустрэцца з беларускімі студэнтамі, маладымі людзьмі, таму размова ідзе аб нашым агульным будучым у Еўропе", - сказаў ён.
Паводле слоў Міхаэля Рота, Германія гатова прадаўжаць супрацоўніцтва з Беларуссю. "І не толькі прадаўжаць, але і паглыбляць. На гэту тэму ў нас учора адбылася вельмі добрая і адкрытая размова з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем", - нагадаў ён.