1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні бяспекі знаходзяцца на першым месцы пры будаўніцтве Беларускай АЭС, заявіў 1 жніўня журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ў першую чаргу кіруемся неабходнасцю безумоўнага забеспячэння бяспекі нашай станцыі. Прычым не толькі на стадыі будаўніцтва, але і ў будучым - на этапе эксплуатацыі", - падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк.
У сітуацыі з інцыдэнтам з корпусам рэактара Мінэнерга таксама мае намер дэталёва разабрацца, ставячы на першае месца фактар бяспекі. "Паспешлівых высноў рабіць нельга, пытанне датычыцца бяспекі станцыі", - заявіў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, строгія патрабаванні да бяспекі прад'яўляюцца да ўсіх этапаў работ, звязаных з узвядзеннем АЭС у Астраўцы. "З самага пачатку будаўніцтва вядзецца кантроль за якасцю выканання будаўніча-мантажных работ і вырабу абсталявання. Кантроль ажыццяўляецца таксама і ў ходзе мантажу абсталявання", - адзначыў ён.