26 верасня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прапрацоўваецца магчымасць дазволіць бязвізавае наведванне Беларусі на тэрмін да 5 сутак турыстам, якія прыляцелі ў краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер прапрацоўваецца магчымасць бязвізавага ўезду і часовага знаходжання для грамадзян краін, бяспечных у міграцыйным плане, на тэрмін да 5 сутак, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск", - адзначыў Міхаіл Партной.
Паводле яго слоў, гэту ініцыятыву актыўна падтрымліваюць Мінэканомікі, МЗС, Мінспорту. "Ёсць пэўныя сумненні з боку сілавых ведамстваў. Зразумела, што бяспека краіны - у першую чаргу. Але, разам з тым, дакумент у высокай ступені гатоўнасці. Я думаю, што ён уступіць у сілу ў гэтым годзе", - сказаў намеснік міністра.