3 лістапада, Ташкент /БЕЛТА - ТАСС/. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў праінфармаваў Савет кіраўнікоў урадаў краін - удзельніц СНД аб дадатнай дынаміцы ў галіне ўзаемнага гандлю.
"У бягучым годзе, гэта ўсе адзначылі, ёсць дадатная дынаміка ўзаемнага гандлю, мы выйшлі ў рост, - сказаў ён, выступаючы на пасяджэнні Савета ў шырокім складзе. - Тавараабарот у СНД за першае паўгоддзе павялічыўся прыкладна на чвэрць, тавараабарот з трэцімі краінамі - амаль на 27 працэнтаў".
Расійскі прэм'ер дадаў, што ў час абмеркавання пытання ў вузкім складзе былі намечаны далейшыя крокі, накіраваныя на замацаванне гэтых эканамічных поспехаў.
Ён нагадаў, што СНД з'яўляецца вядучай пляцоўкай для развіцця шматвектарнага супрацоўніцтва краін рэгіёна з фундаментальнай дагаворна-прававой базай. "Ніводная наша міжнародная арганізацыя, у якой мы ўдзельнічаем, такой развітой дагаворна-прававой базы не мае. Гэта, шчыра сказаць, трэба цаніць, гэта дае магчымасці для пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў, знаходжання кампрамісаў", - падкрэсліў Дзмітрый Мядзведзеў.
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў праходзіць сёння ў Ташкенце (Узбекістан). Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначальвае прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.