25 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусі імпануе прагматычны падыход Славеніі да развіцця двухбаковых адносін. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Славеніі Карлам Эр'яўцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Разам з віцэ-прэм'ерам Славеніі ў Беларусь прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя. На думку Уладзіміра Макея, гэта сведчыць аб нацэленасці славенскага боку на прагматычны дыялог. "Такі падыход імпануе і Беларусі", - сказаў ён.
Міністр падкрэсліў, што знешняя палітыка дзяржавы павінна арыентавацца перш за ўсё на гарантаванне бяспекі і дасягненне дабрабыту народа.
Беларусь і Славенію заўсёды звязвалі дружалюбныя адносіны. Але, як адзначыў Уладзімір Макей, сітуацыя мяняецца, ёсць шэраг выклікаў і пагроз, якія могуць паўплываць на эканамічныя і іншыя адносіны. "У нас ёсць што абмеркаваць, ёсць шэраг праблем, якія патрабуюць сумесных рашэнняў", - сказаў кіраўнік беларускага МЗС.
Уладзімір Макей выказаў надзею, што ўсе запланаваныя ў час візіту Карла Эр'яўца сустрэчы будуць плённымі і ў выніку гэта надасць новы імпульс усебаковаму развіццю адносін паміж краінамі.